В мобильной версии отсутствуют видео-сюжеты, для полного просмотра следует использовать компьютер
ГЕРОИ В ЛИЦАХ
Поздравить с Днём Победы приехали председатель районной организации общественного объединения «Белая Русь» Вячеслав Шелест, председатель Лядецкого сельского Совета Аркадий Скребец.
Они поздравили ветерана с праздником Великой Победы, пожелали здоровья, долголетия, бодрости и всегда только мирного неба над головой. Вячеслав Николаевич вручил Семёну Григорьевичу продуктовый набор.
А музыкальное и праздничное настроение создал Заслуженный любительский коллектив Республики Беларусь народный ансамбль народной музыки “Выцінанка”, которые исполнили несколько композиций для ветерана.
Семён Григорьевич был рад гостям, радостно общался с ними и принимал тёплые пожелания в свой адрес.
Ганна Канстанцінаўна адзначыла сваё 95-годдзе Віншавалі юбілярку кіраўнікі райвыканкама і ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, уручылі Ганаровую грамату райвыканкама і ружы. Цёплыя словы і пажаданні здароўя і дабра выказалі былыя калегі-кааператары, кіраўніцтва Беражноўскага сельвыканкама і райсавета ветэранаў. Прыйшлі родныя і суседзі. Па тэлефоне прыходзілі віншаванні нават з-за мяжы ад унучак. Па ўсім было відаць, што юбілярка – чалавек вядомы і заслужаны. У прыгожай сукенцы з белым карункавым каўнерыкам яна гасцінна сустракала ўсіх. І неяк не верылася, што за плячыма ў гэтай жанчыны такі доўгі і пачэсны шлях. |
ВЕТЕРАН-ЛЕГЕНДА:
Справедливый, честный, настоящий…
Не можа забыць Сцяпан Сніпіч бой пад Рыгай. Тады яго параніла – Вельмі цяжкі бой выдаўся. Многа нашых палегла тады, – успамінае Сцяпан Фядосавіч. - Мяне ўсяго абсыпала трафіруючым снарадам. Увесь час чуліся ўзрывы снарадаў, стракаталі кулямёты, ішлі танкі. Бой не спыняўся. Я апынуўся ў эпіцэнтры ваенных дзеянняў. Самастойна перамяшчацца не мог. Дапамогі таксама чакаць не было адкуль. Пякучы боль запаланіў маю свядомасць. Узніклі думкі пра самае страшнае, баяўся, што не дажыву да таго моманту, пакуль прыйдзе дапамога. Снарады праляталі над галавой. Мне пашчасціла: ляжаў між варонкамі і маліўся, каб застацца ў жывых. Час цягнуўся вельмі марудна. Але вось перастрэлка спынілася на кароткі час. Мяне вынеслі з поля бою. Да гэтага часу перад вачыма стаіць сівы дзед-салдат на белым кані, які тады адвёз мяне ў тыл. Там стаяла палатка і ўрачы агледзелі мяне… Двухбаковае асколачнае раненне… Зрабілі перавязку. Да раніцы сядзеў у адным становішчы на крэсле і баяўся варухнуцца. Мяне перамагаў невыносны боль… Такіх, як я, было многа. Раніцай па нас прыйшла машына. У кузаве былі пасцелены галінкі хвоі, на якіх сядзела вялікая колькасць параненых. Параненых даставілі ў г. Паўлаў Горкаўскай вобласці. А там - шпіталь. Доўга давялося Сцяпану Сніпічу лячыцца. Пасля яго накіравалі на перасыльны пункт у Молатава. Пасля ранення не дзейнічала рука. У целе засталіся чатыры асколкі, якія непакояць ветэрана і сёння ды напамінаюць пра апошні бой пад Рыгай. Мабыць, з гэтай прычыны было прынята рашэнне пра дэмабілізацыю Сцяпана Сніпіча. |
Учащиеся Радчицкого УПК ясли-сад базовая школа на протяжении многих лет шефствуют над ветеранами войны, проживающими в д. Радчицк. Сегодня в живых остался один ветеран – Степан Феодосьевич Снипич.
В преддверии праздника учащиеся 7 класса навестили Степана Феодосьевича и оказали помощь в уборке приусадебного участка. Дети с большой охотой и ответственностью отнеслись к делу. У Степана Снипича уже очень слабое здоровье, но встречам с ребятами он всегда рад. Ветеран с гордостью рассказывает о том, как защищал Родину. У него очень много наград. Дети увидели, за что он их получил, когда Степан Феодосьевич показал им свою спину, всю израненную осколками снарядов.
Ни один художественный или документальный фильм, мероприятие не могут заменить встреч с живыми людьми и конкретных дел. Никто не забыт, ничто не забыто…
116 стралковы полк Аляксандр Іванавіч Міхлюк пайшоў на фронт у жніўні 1944 года, калі яму было 24 гады і разам з жонкай Аляксандрай выхоўвалі двое дзяцей.
З Жыткавіч усіх салдат адправілі на вучобу ваеннай справе ў Белую Царкву, адтуль Аляксандра ў складзе 116 стралковага палка адпраўляюць на месца дыслакацыі ў Латвію, дзе ім патрэбна было разбіць значную варожую групоўку. Добра ўмацаваныя, немцы мелі выхад да Балтыйскага мора. Таму задача перад палком салдата Міхлюка стаяла амаль невыканальная. |
Благодарность за смелость, стойкость и мужество Поздравить юбиляра с 95-ти летием приехали председатель райисполкома Григорий Протосовицкий, начальник управления по труду, занятости и социальной защите Любовь Демидович, представитель районного совета ветеранов Софья Матюх, председатель Видиборского сельисполкома Василий Некрашевич. Григорий Васильевич вручил Михаилу Иосифовичу Почётную грамоту райисполкома и букет цветов.
Много тёплых слов прозвучало в адрес виновника торжества и искренняя благодарность за смелость, стойкость и мужество. |
![]() | ![]() |
Зараз жыве адзін. Жонка, якую дзядуля называе пяшчотна Ромачка, пайшла з жыцця некалькі гадоў таму. Сумуе па ёй Уладзімір Іванавіч…
У Чырцоў чацвёра дзяцей. Трое жывуць у розных населеных пунктах Беларусі: Леакадзія ў Магілёве, Аркадзь (Казімір) у Светлагорску, Ядвіга ў Мінску, Аляксандр у Велямічах.
Дзядулю даглядае сацыяльны работнік Вольга Ханавец. Кожны дзень, а то і некалькі разоў на дзень яна наведвае домік ветэрана на вул. Першамайскай. Гатуе ежу, падтрымлівае парадак,
сочыць за наяўнасцю лекаў.
Павіншаваць яго прыехалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Ярашэвіч, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Любоў Дземідовіч.
Госці жадалі здароўя, дабрабыту, далі наказ: сустрэць векавы юбілей, дзякавалі за актыўную жыццёвую пазіцыю і мірнае неба. А дзядуля, які расчуліўся ад непрывычнай увагі, змахваў слёзы з твару.
Ветэрану ўручылі Ганаровую грамату Столінскага райвыканкама, віншавальны адрас ад раённага савета ветэранаў.
У час сустрэчы Уладзімір Іванавіч згадаў добрымі словамі дырэктара ААТ “Палеская ніва” Аляксея Бародзіча за дапамогу. Ды і ўсім гасцям дзякаваў за візіт і віншаванні.
Насамрэч, найбольш каштоўныя падарункі для пажылых – увага і клопат пра іх. Не варта родным забывацца пра гэта. Ніколі не згубяць актуальнасці радкі верша “Трэба дома бываць часцей, трэба дома бываць не госцем…”.
Доўгачаканае вызваленне прыйшло ад амерыканцаў, а пасля падаспела і наша армія. Разборкі, запасны полк, шмат пытанняў, што і да чаго, дзе ваяваў і як трапіў у палон.
А ваяваў пад кіраўніцтвам Паўлава. Таго прызналі ворагам народа. Давялося даказваць і тлумачыць.
Далей была служба ў арміі – 194 полк размясціўся на англійскай граніцы.
Праслужыў у ім да 3 ліпеня 1946 года.
Главный документ
в 100-летний юбилей
2 мая 2019 года в доме долгожителя Василия Даниловича Лемешевского из д. Ольпень было людно. Поздравил 100-летнего юбиляра и вручил новенький паспорт гражданина Республики Беларусь, который, к слову, получают считанные единицы, председатель райисполкома Григорий Протосовицкий.
Также поздравили долгожителя заведующий отделом ЗАГС Ольга Бут-Гусаим, начальник управления по труду, занятости и социальной защите Любовь Демидович, начальник ОГиМ Дмитрий Литвинко и председатель Велемичского сельисполкома Светлана Пашкевич.
100-летний долгожитель – это гордость и достояние не только отдельного населённого пункта, а района в целом. Было предложено передать старый паспорт Василия Лемешевского в местный или районный краеведческий музей.
Юбиляр уверен, что прожил яркую и насыщенную событиями жизнь.
Успехи в ней чередовались с неудачами, а на смену горестным периодам всегда приходили счастливые.
Возможно, такая жизненная мозаика, закалив юбиляра, и позволила ему благополучно здравствовать столь долгие годы.
В преддверии Дня Победы свои поздравления принимала участник Великой Отечественной войны Мария Мироновна Курч из г. Столина. Управляющий делами Столинского райисполкома Татьяна Лободзинская вручила ветерану юбилейную медаль «75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў», а также продуктовый набор.
Прямо во дворе у дома Марии Мироновны Заслуженный любительский коллектив Республики Беларусь инструментальный ансамбль «Бриз» исполнил песню «Катюша».
При встрече с такими людьми понимаешь,
что их сила и величие в вере, доброте, трудолюбии, непривязанности к мелочам, уважении к другим людям...
В проекте использованы архивные материалы, фото и видео КИУП "Редакция "Столинская районная газеты "Навіны Палесся"
Автор проекта: Наталия ЦЕЦЕРСКАЯ.
Авторы текстов, фото и видео: Елена КЛИМУШКО, Татьяна СЕГЕН, Лилия ГУЩА, Александр НИКИФОРЕНКО, Людмила КАСПЕРОВИЧ, Галина ГАЩУК, Светлана МОРОЗ, Анна МЕЛЬНИК.